Дзве дзяўчынкі з Гродзеншчыны сталі лаўрэаткамі конкурсу творчых работ “Правы чалавека – гэта…”, арганізаванага Прадстаўніцтвам ААН сумесна з “Беларускім Хельсінскім Камітэтам”.
Гродзенская арганізацыя партыі БНФ падала ў
гарвыканкам заяву, каб правесці ўрачысты сход з нагоды ўгодкаў стварэння БНР 25
сакавіка на Савецкай плошчы.
У межах крымінальнай справы, узбуджанай па факту спробы падпалу
будынка камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці, дапытаны
грамадскі актывіст з Астраўца Іван Крук.
За мінулых год колькасць людзей, у якіх ўпершыню выявілі псіхічныя захворванні, вырасла на Гарадзеншчыне на 16,5%. Гэта самы высокі паказчык па краіне.
Намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно папярэдзіў адміністрацыі дашкольных і сярэднеадукацыйных установаў Гарадзенскай вобласці пра адказнасць за пазазаконны збор сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі.
Унікальны інфармацыйна-краязнаўчы сайт ствараецца на Зэльвеншчыне.
Пад адным электронным "дахам" сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, цікавыя мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны.
Галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі Зэльвеншчыны з'яўляецца вядомы зэльвенскі грамадскі дзеяч і краязнаўца Юры Качук.
Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па змесце часопіс "БЭЗ", быў выдаўцом мясцовай газеты "Зяльвяначка", адным з аўтараў кнігі "Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны".
Вось што пішуць страваральнікі сайта ў сваім вітальным артыкуле: "Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сьціпла і годна квітнее ня толькі ў траўні, але і, ў адрозьненьне ад сапраўднага бэза, Заўжды".
Пазнаёміцца са зместам сайта можна па адрасе zelva-bez.com
Вітаўт Руднік
Каментарыi
#1jatviah 2009-03-0401:26:20admietna, szto Zelvienszczyna jak asobny samastojny regijon paczau farmavacca tolki z 1939 hoda (jak centar volasci, jakim byla Zelva da hetaha, nie biaru pad uvahu)
Пра Устаноўчы з’езд БХД у Менску, пра тое, як абіралі найпрыгажэйшага хлопца Гродзенскага ўніверсітэта і чаго чакаюць гарадзенкі і гарадзенцы ад 8 сакавіка – слухайце ў чарговым выпуску “Тыдзень у “Тваім Стылі“!
(09:04 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Пра гарадзенца-бубнача, адносіны да крытыкаў, “не-сталічнасць” і пра новую праграму – у размове з удзельнікамі гурта IQ48, канцэрт якого адбыўся на мінулым тыдні ў Гародні.
(06:15 хв., 2, 14 МБ) Спампаваць
Яшчэ ў 1921 годзе сярод гарадскога насельніцтва Гародні габрэяў было амаль палову. Паводле перапісу 2000 года габрэі складалі 0,1%. Адзін з тых, хто выжыў пасля гетта Другой Сусветнай, прадстаўнік габрэйскай абшчыны Гародні Рыгор Хасід. І кожная сустрэча з жывым носьбітам гісторыі – вялікая каштоўнасць. Слухайце на “Тваім Стылі” інтэрв’ю з кіраўніком габрэйскага аб’яднання імя Найдуса Рыгорам Хасідам.
(05:46 хв., 1, 98 МБ) Спампаваць
На мінулым тыдні ў Гародні адбыўся “Каложскі благавест”, у Пышках пяклі бліны, гараджане святкавалі Дзень цвярозасці, а ўпраўленне статыстыкі вырашыла запрасіць на працу пенсіянераў і студэнтаў. Слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (13:54 хв., 4, 77 МБ) Спампаваць
Калі ў Гродна адбылася першая беларуская вечарына? Калі ў горадзе пачаў дзейнічаць дзіцячы прытулак? Ці ведаюць гродзенцы, каму пастаўлены помнік насупраць кінатэатра “Гродна”? Слухайце чарговы выпуск "Хранатопа". (03:27 хв., 1, 18 МБ) Спампаваць
Пра знакамітых вязьняў гарадзенскага астрогу на працягу ўсёй яго гісторыі слухайце ў чарговай праграме “Гарадзенская турма. Вязьні”
(03:55 хв., 1, 34 МБ) Спампаваць
Як ацэнваюць новы закон аб СМІ кіраўнікі вядучых выданняў краіны? Якія хібы ў працы гандляроў адзначылі б гарадзенцы ў інтэрнэт-кнізе скаргаў? Як школьнікі напісалі рэпетыцыйнае тэсціраванне? Колькі зброі "збіраюць" міліцыянеры падчас кампаніі па добраахвотнай здачы зброі? Як адзначылі чарговую гадавіну народзінаў Чэслава Немана. Пра гэтыя ды іншыя падзеі тыдня слухайце ў "Тваім Стылі". (13:42 хв., 4,73 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2009-03-0401:26:20 admietna, szto Zelvienszczyna jak asobny samastojny regijon paczau farmavacca tolki z 1939 hoda (jak centar volasci, jakim byla Zelva da hetaha, nie biaru pad uvahu)