Дзве дзяўчынкі з Гродзеншчыны сталі лаўрэаткамі конкурсу творчых работ “Правы чалавека – гэта…”, арганізаванага Прадстаўніцтвам ААН сумесна з “Беларускім Хельсінскім Камітэтам”.
Гродзенская арганізацыя партыі БНФ падала ў
гарвыканкам заяву, каб правесці ўрачысты сход з нагоды ўгодкаў стварэння БНР 25
сакавіка на Савецкай плошчы.
У межах крымінальнай справы, узбуджанай па факту спробы падпалу
будынка камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці, дапытаны
грамадскі актывіст з Астраўца Іван Крук.
За мінулых год колькасць людзей, у якіх ўпершыню выявілі псіхічныя захворванні, вырасла на Гарадзеншчыне на 16,5%. Гэта самы высокі паказчык па краіне.
Намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно папярэдзіў адміністрацыі дашкольных і сярэднеадукацыйных установаў Гарадзенскай вобласці пра адказнасць за пазазаконны збор сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі.
Больш за 20
выставаў-кірмашоў у Паўночна-Заходняй акрузе Масквы правядуць гродзенскія
прадпрыемствы на працягу года.
Такім чынам
гродзенскія вытворцы спрабуюць замацавацца на маскоўскім рынку і, не зважаючы
на эканамічны крызіс, захаваць аб’ём экспарта ў Маскву на ранейшым узроўні.
Першы
маскоўскі кірмаш, куды сёлета паедуць прадстаўнікі гродзенскіх прадпрыемстваў,
распачнецца 18 сакавіка. На выставе “Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва на
паўночным захадзе Масквы” нашы вытворцы прапануюць абутак, вопратку, прадукты
харчавання, напоі, мэблю, прамысловыя тавары.
У 2008 годзе
Гродзеншчына нагандлявала ў Маскве 265,5 млн. долараў, імпарт маскоўскіх
тавараў у Гродзенскую
вобласць склаў 85,2 млн. долараў.
#1jatviah 2009-03-0401:39:23treba razumiec, pradukcyja haradzienskich pradpryjemstvau dla maskviczou budzie (jak heta pavialosia aposznim czasam) tanniej czym u haradzienskich kramach
Пра Устаноўчы з’езд БХД у Менску, пра тое, як абіралі найпрыгажэйшага хлопца Гродзенскага ўніверсітэта і чаго чакаюць гарадзенкі і гарадзенцы ад 8 сакавіка – слухайце ў чарговым выпуску “Тыдзень у “Тваім Стылі“!
(09:04 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Пра гарадзенца-бубнача, адносіны да крытыкаў, “не-сталічнасць” і пра новую праграму – у размове з удзельнікамі гурта IQ48, канцэрт якого адбыўся на мінулым тыдні ў Гародні.
(06:15 хв., 2, 14 МБ) Спампаваць
Яшчэ ў 1921 годзе сярод гарадскога насельніцтва Гародні габрэяў было амаль палову. Паводле перапісу 2000 года габрэі складалі 0,1%. Адзін з тых, хто выжыў пасля гетта Другой Сусветнай, прадстаўнік габрэйскай абшчыны Гародні Рыгор Хасід. І кожная сустрэча з жывым носьбітам гісторыі – вялікая каштоўнасць. Слухайце на “Тваім Стылі” інтэрв’ю з кіраўніком габрэйскага аб’яднання імя Найдуса Рыгорам Хасідам.
(05:46 хв., 1, 98 МБ) Спампаваць
На мінулым тыдні ў Гародні адбыўся “Каложскі благавест”, у Пышках пяклі бліны, гараджане святкавалі Дзень цвярозасці, а ўпраўленне статыстыкі вырашыла запрасіць на працу пенсіянераў і студэнтаў. Слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (13:54 хв., 4, 77 МБ) Спампаваць
Калі ў Гродна адбылася першая беларуская вечарына? Калі ў горадзе пачаў дзейнічаць дзіцячы прытулак? Ці ведаюць гродзенцы, каму пастаўлены помнік насупраць кінатэатра “Гродна”? Слухайце чарговы выпуск "Хранатопа". (03:27 хв., 1, 18 МБ) Спампаваць
Пра знакамітых вязьняў гарадзенскага астрогу на працягу ўсёй яго гісторыі слухайце ў чарговай праграме “Гарадзенская турма. Вязьні”
(03:55 хв., 1, 34 МБ) Спампаваць
Як ацэнваюць новы закон аб СМІ кіраўнікі вядучых выданняў краіны? Якія хібы ў працы гандляроў адзначылі б гарадзенцы ў інтэрнэт-кнізе скаргаў? Як школьнікі напісалі рэпетыцыйнае тэсціраванне? Колькі зброі "збіраюць" міліцыянеры падчас кампаніі па добраахвотнай здачы зброі? Як адзначылі чарговую гадавіну народзінаў Чэслава Немана. Пра гэтыя ды іншыя падзеі тыдня слухайце ў "Тваім Стылі". (13:42 хв., 4,73 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2009-03-0411:24:50 klowaja nazwa
2009-03-0401:39:23 treba razumiec, pradukcyja haradzienskich pradpryjemstvau dla maskviczou budzie (jak heta pavialosia aposznim czasam) tanniej czym u haradzienskich kramach