Дзве дзяўчынкі з Гродзеншчыны сталі лаўрэаткамі конкурсу творчых работ “Правы чалавека – гэта…”, арганізаванага Прадстаўніцтвам ААН сумесна з “Беларускім Хельсінскім Камітэтам”.
Гродзенская арганізацыя партыі БНФ падала ў
гарвыканкам заяву, каб правесці ўрачысты сход з нагоды ўгодкаў стварэння БНР 25
сакавіка на Савецкай плошчы.
У межах крымінальнай справы, узбуджанай па факту спробы падпалу
будынка камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці, дапытаны
грамадскі актывіст з Астраўца Іван Крук.
За мінулых год колькасць людзей, у якіх ўпершыню выявілі псіхічныя захворванні, вырасла на Гарадзеншчыне на 16,5%. Гэта самы высокі паказчык па краіне.
Намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно папярэдзіў адміністрацыі дашкольных і сярэднеадукацыйных установаў Гарадзенскай вобласці пра адказнасць за пазазаконны збор сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі.
На гарадзенскіх
рынках з’явілісяпрэйскуранты коштаў на
прадукты харчавання. Вывескі размешчаныу найбольш даступных для пакупнікоў месцах іабнаўляюццаштодзень.
Ініцыятары візуальных даведнікаў, мясцовыя улады, мяркуюць,
што цяпер кантроль за коштамі будзе ажыццяўляцца лягчэй. Дзякуючы новаўвядзенню
пакупнікі змогуць без цяжкасцей знаёміцца з кан’юктурай рынку: на прэйскуранце
можнадаведацца пра кошты адразу на ўсіх
мінірынках горада.
Не ўсе прадпрымальнікі ў захапленні ад такой ініцыятывы:
– На
павелічэнне колькасці пакупнікоў гэта не паўплывае, – пракаментаваў ТС прадавец садавіныАлег. – Кошты на рынку шмат ад чаго залежаць і цягам аднаго і таго ж дня
могуць змяняцца. Сачыць за гэтымі зменамі – справа клопатная.
Хрысціна Марчук
Каментарыi
#4Chrysia 2009-03-0209:37:32ne, ne vyvodziac'. prosta piszuc' samy nizki i samy vysoki.
#3fikus 2009-03-0123:36:01dziakuj! a jany shto, siaredni nejki kosht vyvodziac?
#2Chrysia 2009-03-0101:42:35adkavzvaju: hetyjaj davedki skladajuc' administracyi rynakau. jany sztodzen' adbtelefanovajuc' inszyja rynki i pytajuc' pra koszty
#1fikus 2009-02-2821:04:44Cikava, hto skladae takija davedki? admyslova naniaty chynounik, jaki begae pa rynkah i spraudzhvae koshty?
Пра Устаноўчы з’езд БХД у Менску, пра тое, як абіралі найпрыгажэйшага хлопца Гродзенскага ўніверсітэта і чаго чакаюць гарадзенкі і гарадзенцы ад 8 сакавіка – слухайце ў чарговым выпуску “Тыдзень у “Тваім Стылі“!
(09:04 хв., 3, 11 МБ) Спампаваць
Пра гарадзенца-бубнача, адносіны да крытыкаў, “не-сталічнасць” і пра новую праграму – у размове з удзельнікамі гурта IQ48, канцэрт якого адбыўся на мінулым тыдні ў Гародні.
(06:15 хв., 2, 14 МБ) Спампаваць
Яшчэ ў 1921 годзе сярод гарадскога насельніцтва Гародні габрэяў было амаль палову. Паводле перапісу 2000 года габрэі складалі 0,1%. Адзін з тых, хто выжыў пасля гетта Другой Сусветнай, прадстаўнік габрэйскай абшчыны Гародні Рыгор Хасід. І кожная сустрэча з жывым носьбітам гісторыі – вялікая каштоўнасць. Слухайце на “Тваім Стылі” інтэрв’ю з кіраўніком габрэйскага аб’яднання імя Найдуса Рыгорам Хасідам.
(05:46 хв., 1, 98 МБ) Спампаваць
На мінулым тыдні ў Гародні адбыўся “Каложскі благавест”, у Пышках пяклі бліны, гараджане святкавалі Дзень цвярозасці, а ўпраўленне статыстыкі вырашыла запрасіць на працу пенсіянераў і студэнтаў. Слухайце чарговы “Тыдзень у “Тваім Стылі”! (13:54 хв., 4, 77 МБ) Спампаваць
Калі ў Гродна адбылася першая беларуская вечарына? Калі ў горадзе пачаў дзейнічаць дзіцячы прытулак? Ці ведаюць гродзенцы, каму пастаўлены помнік насупраць кінатэатра “Гродна”? Слухайце чарговы выпуск "Хранатопа". (03:27 хв., 1, 18 МБ) Спампаваць
Пра знакамітых вязьняў гарадзенскага астрогу на працягу ўсёй яго гісторыі слухайце ў чарговай праграме “Гарадзенская турма. Вязьні”
(03:55 хв., 1, 34 МБ) Спампаваць
Як ацэнваюць новы закон аб СМІ кіраўнікі вядучых выданняў краіны? Якія хібы ў працы гандляроў адзначылі б гарадзенцы ў інтэрнэт-кнізе скаргаў? Як школьнікі напісалі рэпетыцыйнае тэсціраванне? Колькі зброі "збіраюць" міліцыянеры падчас кампаніі па добраахвотнай здачы зброі? Як адзначылі чарговую гадавіну народзінаў Чэслава Немана. Пра гэтыя ды іншыя падзеі тыдня слухайце ў "Тваім Стылі". (13:42 хв., 4,73 МБ) Спампаваць
Каментарыi
2009-03-0209:37:32 ne, ne vyvodziac'. prosta piszuc' samy nizki i samy vysoki.
2009-03-0123:36:01 dziakuj! a jany shto, siaredni nejki kosht vyvodziac?
2009-03-0101:42:35 adkavzvaju: hetyjaj davedki skladajuc' administracyi rynakau. jany sztodzen' adbtelefanovajuc' inszyja rynki i pytajuc' pra koszty
2009-02-2821:04:44 Cikava, hto skladae takija davedki? admyslova naniaty chynounik, jaki begae pa rynkah i spraudzhvae koshty?