| А тут – “Твой стыль” |
|
|
| Піша Твой стыль | |
| 19.08.2004 г. | |
|
– маладзёвы інтэрнэт-праект, створаны гарадзенцамі для гарадзенцаў! “Твой стыль” – гэта он-лайн газета і он-лайн радыё, якія створаныя для ЦЯБЕ! “Твой стыль” – гэта ТВОЙ погляд на найважнейшыя падзеі ў жыцці горада, краіны, свету! Гэта ТВАЕ інтэрв’ю з цікавымі людзьмі, ТВАЕ рэпартажы пра цікавыя падзеі, ТВАЕ аўтарскія рубрыкі.Аўтары “Твайго стылю” – юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у журналістыцы, здольныя, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што дзеецца навокал. Каб далучыцца да “Твайго стылю”, дастаткова скантактавацца з намі. Ужо зараз ТЫ можаш каментаваць тэксты, змешчаныя ў нашай газеце. Запрашаем ЦЯБЕ таксама стаць нашым карэспандэнтам! Дзеля гэтага трэба мець ахвоту паспрабаваць сябе ў журналістыцы, мець ідэі матэрыялаў (навіны, інтэрв’ю, рэпартажы, артыкулы, фотаздымкі і г.п.) ды скантактавацца з намі. Разам з намі ты авалодаеш асновамі журналістыкі з дапамогай лепшых гарадзенскіх і не толькі майстроў слова (бясплатна!), набудзеш магчымасць творчай працы ў маладой і вясёлай кампаніі! Далучайся! Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браузеры павінна быць уключана падтрымка Java-scriptРЭДАКЦЫЯ
Як манета, я двухбаковая.
аўтар Я- халерык,вельмі эмацыянальная,жывая і шчырая. Люблю зялёную гарбату,восень,блукаць па Наваградку,дождж, сваіх сяброў, чытаць Леру Сом і Анатоля Сыса, творчых людзей, сваю маленькую рэдакцыю, жыццё,ва ўсіх яго праявах ,вечар і ноч. Не ўяўляю свайго жыцця без творчасці і кніг. Марыла друкавацца ў “Дзеяслове”…Мары здзяйсняюцца!!! :)
аўтар Калі яшчэ засталіся на свеце ідэалісты, то я - адна з іх. Прынцыповая і адкрытая, веру ў лепшае. Маё жыццёвае крэда - бываць усюды, а жыць ў Беларусі. Мару праехаць аўтастопам усю Амерыку і сустрэцца з інапланецянамі. Журналістыка для мяне - цікавае хобі, таму не імкнуся, каб яна стала працай, займаюся ёй дзеля ўласнага задавальнення.
аўтар Мае думкі – бачанне падзеі ў выпадковым ракурсе, Мая праца – нібыта глыток паветра. А яшчэ люблю таматы ды гранаты (у неабмежаванай колькасці). Мару пабываць у краіне цілімілітрандзіі і каб сонейка ніколі не заходзіла за хмаркі.
аўтар У мяне ёсць нешта ад пантэры і пумы. У мяне ёсць нешта ад ільва й ільвіцы. У мяне ёсць нават рысы ад рысі. Я ведала, табе падабаюцца коткі… Але, як аказалася, толькі свойскія. (ну, гэты вершык напісала не я, а паэтка спадарыня Спрычан. Але так ён мне падабаецца!..)
ганаровы рэдактар У журналістыцы сем год. “Школа маладога журналіста” – першая тэорыя. “Біржа інфармацыі” – першая практыка. Ноч, кубачак Lavazza, церпкі тытунь і чысты аркуш у чаканні. Гэта – маё. Але ж ноч займае толькі палову сутак, Lavazza – не самая танная кава, тытунь шкодзіць здароўю, а чысты аркуш бывае пустым. Вось як з гэтым змагацца? Хто ведае – пішыце: yahorau[гаў!]gmail.com
аўтар Люблю жыццё, маланку, вецер і сонца. Не ўяўляю дня без музыкі. А тут я пачаў рабіць свае першыя крокі ў журналістыцы (можаце нават на гэта паглядзець).
аўтар Люблю піць каву кожную раніцу, гуляць па Гародні восенню і вясною, а яшчэ вельмі люблю Беларусь!!! Не ўяўляю свайго жыцця без журналістыкі!
МаRia Нагаева аўтар Люблю чыстае неба, цёплае і вялікае сонца, людзей с такімі ж вялікімі і цёплымі сэрцамі… Люблю усё простае і складанае адначасова… Люблю жыццё, жыццё ў сабе і жыццё ў цэлым свеце… Я толькі пачынаю займацца журналістыкай, але ўжо вырашыла звязаць з ёй сваё жыццё :) Спадзяюся, гэта маё. аўтар У журналістыцы – з пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя. Распачынаў у якасці пазаштатнага карэспандэнта газет “Прессбол” і “Футбол Беларусі”, каментаваў футбольныя матчы з удзелам гарадзенскага “Нёмана” на мясцовым тэлебачанні. Там жа меў вёў выпускі спартыўных навінаў. З 1995 г. працаваў у газеце “Пагоня”, якая стала сапраўднай школай прафесійнай журналістыкі. У 1997 г. меў стажыроўку на Радыё “Свабода” у Празе, у 2005 г. – у гданьскім філіяле “Газеты Выборчай”. У 1997 г. стаў адным з заснавальнікаў гарадзенскай “Школы маладога журналіста” – праекта грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”. Люблю плоў, трускаўкавае варэнне і футбол. Як дажыву да старасці, напішу яшчэ некалькі кніг па гісторыі футболу (адну выдаў у мінулым годзе).
ганаровы рэдактар Мой стыль – змагацца з беларускай ментальнасцю: даказваць на ўласным прыкладзе усім навокал, што беларусы актыўныя, ганарлівыя ды хітрыя! Нам да ўсяго ёсць справа, мы ўсё хочам рабіць паводле сябе і сваіх амбіцый. А яшчэ мы сціплыя. Як я.:)
аўтар Пішу для газеты, раблю “Клопат Club” для радыё. Мару мець сваю радыёстанцыю і перадачу на TV. Скончваю філфак. Не хачу па размеркаванні ў вёску. Люблю марозіва, спаць, піць квас з калегамі па рэдакцыі, падарожнічаць з заплечнікам, насіць толькі яркае адзенне і заглядацца на цікавых хлапцоў. Са мной лепш паразмаўляць “на жыва”.
аўтар Хтосьці п’е зялёную гарбату, мінеральную ваду, маркоўныя фрэшы, ходзіць у фітнэс-клубы, а хтосьці чаргуе латтэ, эспрэсса і капучына ў кафейнях. Я, безумоўна, з другой пароды гарадскіх дзяўчын. А ўсе падзеі, якія адбываюцца ў маім жыцці, - гэта гісторыі на аснове міфалогіі старажытных Інкаў і страннікаў млечнага шляху.
стыль-рэдактар Памятаеце фільм “Дзень сурка”? Дык вось, часам сябе адчуваю такім сурком. “Рух – гэта жыццё” - гэта мабыць пра мяне. Люблю праводзіць асацыяцыі. Гэты сурок у мяне па прынцыпе зебры. Некалі бяжыш, тысяча і адна справа ў галаве, тэлефон браньчыць, універ, каханы, праўка ў “Стылі”, пераклады, падпрацоўка яшчэ недзе, а як сэйшн, ці ўбачыцца з сябрамі карціць (!!!??!!!), дома трэба ж з’явіцца, каб не забыліся. А калі і сядзіш сабе, слухаеш файную музыку ў спакоі, еш нешта салодкае… Вось так і жывем! :)
Жыццё – цікавая гульня, сваеасаблівы тэатр... Люблю розныя ролі, хачу пражыць некалькі розных “жыццяў”... А яшчэ люблю летнюю свежую раніцу... Ды восеньскую задуменную дымку... Ды зімовую завіруху за вакном, дома, з гарбатай ды цікавай кнігай пры жоўтым абажуры... Вясновае трапяткое абуджэнне жыцця... А журналістыка... гэта адна з тых шматлікіх роляў, на якую, нажаль, не заўсёды хапае часу...
|



Алеся Парфёненка

Ганка Наўмовіч
Хрысцінка Марчук
Дзіма Ягораў
Віталь Вановіч
Інга Сакута
Вітаўт Руднік
Алесь Залеўскі
Надзейка Завіноўская
Алена Безган
Марына Данілевіч, аўтар









